logo
Конференция_Мир Детства 1

Правядзенне нестандартных ўрокаў пры вывучэнні блока ведаў “мая радзіма – беларусь” у 4 класе

Каліноўская С.А., 3 курс

(г. Орша, Аршанскі каледж УА «ВДУ імя П.М. Машэрава»)

Навуковы кіраўнік – Яршова Л.В., выкладчык

Важнымі задачамі вывучэння блока ведаў “Мая Радзіма – Беларусь” у 4 класе з’яўляюцца выхаванне ў малодшых школьнікаў патрыятызму, развіццё асобасных якасцей і здольнасцей, якія неабходны для іх паступовай падрыхтоўкі да выканання агульных для грамадзян нашай краіны сацыяльных функцый [1, с.17]. Педагагічная практыка сведчыць, што развіццё асобасных якасцей школьнікаў ва ўмовах гуманізацыі і дэмакратызацыі адукацыі патрабуе прымянення новых педагагічных тэхналогій [2, с.587-588]. Таму для настаўніка актуальнай праблемай з’яўляецца выбар такіх дыдактычных форм і метадаў работы, якія забяспечваюць дасягненне і названых вышэй задач.

Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца праблема правядзення нестандартных урокаў пры вывучэнні блока ведаў “Мая Радзіма – Беларусь”. У навукова-педагагічнай літаратуры нестандартны ўрок вызначаецца як імправізаваны вучэбны занятак, які мае нетрадыцыйную (неўстаноўленую) структуру, называюцца і апісваюцца віды нестандартных урокаў [2, с. 624]. Аднак у метадычных выданнях адсутнічае сістэмны аналіз выкарыстання нестандартных урокаў пры вывучэнні блока ведаў “Мая Радзіма – Беларусь”. У дадзеным даследаванні ставіцца задача абгрунтавання мэтазгоднасці правядзення і вызначэння пэўных тэм і форм нестандартных урокаў па блоку “Мая Радзіма – Беларусь” у 4 класе пачатковай школы.

Мэтазгоднасць правядзення нестандартных урокаў па блоку “Мая Радзіма – Беларусь” вынікае з аналізу вучэбнай праграмы па прадмеце “Чалавек і свет” і практыкі работы пачатковай школы. Праграма патрабуе ад настаўніка выхавання ў школьнікаў любові і павагі да сваёй Радзімы, нацыянальнай самасвядомасці, маральных якасцей асобы, фарміравання вопыту інтэлектуальнай і творчай дзейнасці, якія неабходны для самаразвіцця і самавыхавання, інтэграцыі грамадазнаўчых і прыродазнаўчых ведаў. Практыка школы сведчыць аб тым, што паспяховае вырашэнне гэтых задач патрабуе спалучэння традыцыйных форм навучання (у пачатковай школе – камбінаваны ўрок) і нестандартных форм і метадаў навучання [3, с. 37-38].

Нестандартныя ўрокі адрозніваюцца ад традыцыйнага сваёй задумкай, арганізацыяй і методыкай правядзення. Па форме правядзення выдзяляецца некалькі груп нестандартных урокаў:

Нестандартны ўрок характарызуецца наступнымі рысамі:

Менавіта такі падыход да вывучэння блока “Мая Радзіма – Беларусь” садзейнічае развіццю пазнавальных здольнасцей школьнікаў, іх цікавасці да гісторыі праз уздзеянне на іх эмацыянальную сферу, развіццю ўнутранага свету асобы, якая з павагай ставіцца да гістарычнага мінулага і сучаснасці сваёй краіны, усведамленню дзецьмі сябе як членаў грамадства, як грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Вучэбная праграма па прадмеце “Чалавек і свет” адводзіць на вывучэнне змястоўнага блока “Мая Радзіма – Беларусь” 35 гадзін (урокаў). Трэба ўлічваць, што на сучасным этапе, калі настаўнік рэалізуе дзяржаўныя адукацыйныя стандарты і праграмы, якія рэгламентуюць змест, час і вынікі навучання, камбінаваны ўрок застаецца асноўнай формай навучання пры вывучэнні блока ведаў “Мая Радзіма – Беларусь”. Таму для настаўніка пры календарна-тэматычным планаванні важна вызначыць: 1) тэмы праграмы, пры вывучэнні якіх мэтазгодна праводзіць нестандартныя ўрокі; 2) формы нестандартных урокаў. Крытэрыямі выбару павінны быць: змест вучэбнага матэрыялу, адукацыйныя, развіваючыя і выхаваўчыя задачы па пэўнай тэме На падставе рэкамендацый у метадычнай літаратуры, уласнага вопыту настаўнік павінен зрабіць выбар паміж традыцыйным і нестандартным урокам пэўнай формы з улікам паспяховага дасягнення пастаўленых мэтаў навучання, выхавання і развіцця школьнікаў.

І.П.Падласы на аснове абагульнення педагагічнай практыкі вызначае 36 відаў нестандартных урокаў [6, с. 624]. Найбольш адпавядаюць узроставым асаблівасцям малодшых школьнікаў і зместу вучэбнага матэрыялу “Мая Радзіма – Беларусь” наступныя формы: урокі-гульні (урок-падарожжа, урок-завочная экскурсія, урок-спаборніцтва), даследчыцкі ўрок, інтэграваны ўрок. Мэтазгодна правядзенне нестандартных урокаў на тэму: “Зямля блакітных рэк і азёр”, “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў” (урок-падарожжа); “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”, “Як да нас прыйшла кніга”, “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны” (даследчыцкі ўрок); “Князёўна з трыма імёнамі”, “Пад сценамі старажытных замкаў”, “Мінск – сталіца нашай дзяржавы” (урок-завочная экскурсія); “Еўфрасіння Полацкая”, “У краіне майстроў”, “Ад батлейкі да тэатра” (інтэграваны ўрок). Правядзенне нестандартных урокаў па гэтых тэмах дазваляе стварыць станоўчую матывацыю навучання, выклікаць цікавасць да гісторыі, забяспечвае грунтоўнае засваенне вучэбнага матэрыялу, ажыццявіць міжпрадметныя сувязі (з літаратурным чытаннем, выяўленчым мастацтвам, музыкай), развіваць творчыя здольнасці, мысленне, агульнавучэбныя ўменні і навыкі школьнікаў, выхоўваць грамадзянскія якасці.

Методыка нестандартнага ўрока прадугледжвае яго падрыхтоўку, правядзенне і аналіз. У падрыхтоўцы ўрока актыўны ўдзел прымаюць і настаўнік, і вучні. Настаўнік рыхтуе план-канспект, наглядныя дапаможнікі, дыдактычны матэрыял і інш. забеспячэнне. Вучні дзеляцца на групы (каманды, экіпажы), якія атрымліваюць і выконваюць заданні (падрыхтоўка паведамленняў, састаўленне пытанняў, крыжаванак, віктарын і інш.).

Правядзенне нестандартнага ўрока ўключае тры этапы. На першым ствараюцца перадумовы развіцця матывацыі вучэбнай дзейнасці: ставяцца праблемы і выяўляецца ступень гатоўнасці да іх вырашэння, шляхоў дасягнення мэтаў урока. Настаўнікі выкарыстоўваюць розныя прыёмы для таго, каб зрабіць цікавым пачатак урока, актуалізаваць матывы папярэдніх дасягненняў навучэнцаў, выклікаць матывы адноснага незадавальнення, умацаваць матывы арыентацыі на наступную дзейнасць. Такі пачатак урока дысцыплінуе навучэнцаў, дазваляе ім хутка ўключыцца ў работу. На другім этапе ўрока вывучаецца новы матэрыял з дапамогай сучасных метадаў (праблемнага, асобасна-арыентыраванага і інш.), якія дапамогаюць вучням ўключацца ў актыўную пазнавальную дзейнасць. На ўроках “Мая Радзіма – Беларусь” часцей за ўсё выкарыстоўваюцца такія метады, як пастанаўка праблемных пытанняў і стварэнне праблемных сітуацый, гульня, разважанне, састаўленне лагічных схем і інш. Трэці этап урока прадугледжвае фарміраванне ўменняў школьнікаў прымяняць веды, рабіць ацэнку гістарычных падзей, вывады, рэфлексію Кантроль ведаў ажыццяўляецца не асобна, а прысутнічае на кожным этапе ўрока.

Аналіз нетрадыцыйнага ўрока патрабуе ад настаўніка ацэньвання як вынікаў навучання, выхавання і развіцця навучэнцаў, так і камунікацыі настаўніка і вучняў, эмацыянальнага тонусу ўрока.

Правядзенне нестандартных ўрокаў пры вывучэнні блока ведаў “Мая Радзіма – Беларусь” дазваляюць настаўнікам паспяхова вырашаць задачы навучання і развіцця малодшых школьнікаў, актывізацыі іх пазнавальнай дзейнасці, выклікаць інтарэс да гістарычнага матэрыялу, задаволіць патрэбу дзяцей у развіцці інтэлектуальнай, матывацыйнай і эмацыянальнай сферы.

Спіс цытаваных крыніц:

  1. Краснова, М.А. “Мая Радзіма – Беларусь” как историческая пропедевтика / М.А.Краснова // Пачатковая школа. – 2009. – № 4. – С. 17–19.

  2. Рапацевич, Е.С. Педагогика. Современная энциклопедия / Е.С. Рапацевич, под. общ. ред. А.П.Астахова. – Минск, Совр.школа, 2010. – 720 с.

  3. Программа на 2008/2009 уч. год для школ с русским языком обучения // Пачатковая школа. – 2008. – № 9. – 84–168.

  4. Литовчик, Н.Н. Педагогика / Н.Н. Литовчик. – Минск: Беларус.Энцыкл. імя П.Броўкі, 2010. – 215 с.

  5. Кульневич, С.В., Лакоценина, Т.П. Нетрадиционные уроки в начальной школе. Часть 1 / С.В. Кульневич, Т.П. Лакоценина. – Ростов-на-Дону: Изд-во «Учитель», 2002. – 152 с.

  6. Подласый, И.П. Педагогика. Новый курс. В 2 кн. / И.П. Подласый. – М.: Гуманит.изд.центр ВЛАДОС, 1999. – 576 с.