logo search
Конференция_Мир Детства 1

Развіццё творчых здольнасцей вучняў пачатковых класаў праз мадэліраванне казак

Сёмуха А.С., 3 курс

(г. Орша, Аршанскі каледж УА «ВДУ імя П.М. Машэрава»),

Навуковы кіраўнік – Суднічэнка Т.А., выкладчык

Праз тэксты, якія вывучаюцца на ўроках беларускага літаратурнага чытання ў пачатковых класах, рэалізуецца галоўная мэта навучання і выхавання: фарміраванне гарманічнай асобы, інтэлектуальна развітай, здольнай усведамляць ролю маралі, этыкі ў асабістым і грамадскім жыцці, адчуваць і ацэньваць прыгожае, дасканала валодаць мовай. Вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне мастацкага слова абумоўлена ў першую чаргу тым, што яно дае вучням разнастайныя веды і ўяўленні пра прыроду і месца ў ёй чалавека, жыццё грамадства, гістарычныя падзеі, лёс выдатных асоб.На ўроках літаратурнага чытання вучні вучацца ўспрымаць і разумець з’явы, пераўвасобленыя ёю ў вобразы, адначасова ў планах агульначалавечым, нацыянальным і канкрэтна-гістарычным. Апрача пазнання жыцця, мастацкае слова выконвае ў творах камунікатыўнуюі эстэтычную функцыі, таму творы, якія вывучаюцца на ўроках літаратурнага чытання, прадстаўлены вершамі, апавяданнямі, байкамі.Немагчыма ўяаіць сёння ўрокі літаратурнага чытання без вывучэння дзецьмі казак, легенд і паданняў, а таксама самастойнага іх складання.

Працэс навучання прыдумванню казак і гісторый – вельмі важны этап у фарміраванні ў вучняў пачатковых класаў навыкаў творчага мыслення, маналагічнага маўлення. Творчае расказванне і творчы пераказ будуюцца на своеасаблівай псіхалагічнай аснове - дзіцячым уяўленні, якое неабходна развіваць настаўніку для фарміравання камунікатыўных навыкаў дзіцяці, якое хутка падрасце і будзе імі карыстацца ў жыцці.

Вучню, які скаладае казку, неабходна правесці аналіз вядомых яму казачных сюжэтаў, а затым творча сінтэзаваць новую з'яву: новую кампазіцыю, вобразы казачных герояў, акалічнасці іх жыцця. Л.А. Венгер адзначае, што існуе вельмі эфектыўны спосаб - мадэліраванне, які дазваляе выяўляць змест і паслядоўнасць дзеянняў, пэўныя адносіны паміж персанажамі. «Мадэліраванне пачынаецца з замяшчэння адных аб'ектаў другімі. Калі мы звяртаемся да літаратуры, то замяшчаемымі аб'ектамі будуць героі дзіцячых казак: людзі, звяры, гномы, чараўнікі. Часам прыйдзецца замяшчаць і прадметы, з якімі яны дзейнічаюць.» [1,с.30].

Першая задача настаўніка – навучыць правільна выкарыстоўваць “замяшчальнікаў”. Калі працэс адбору “замяшчальнікаў” засвоены, можна пераходзіць да разыгравання з іх дапамогай простых сюжэтаў.Напрыклад, можна паспрабаваць расказаць вучням добра вядомую казку «Дзед і жораў», пры гэтым выканаць фігуркі персанажаў казкі на паперы, выразаць і размеркаваць на адным баку дошкі, а іх “замяшчальнікаў” вучні будуць падбіраюць і размяркоўваюць на другім баку дошкі. У наступны раз неабходна зноў расказаць казку, а вучні няхай самастойна адбіраюць “замяшчальнікаў”персанажаў і складваюць наглядную мадэль казкі на дошцы, дзе ёсць малюнак вясковай хаты, дрэў, палаца і г.д.Яшчэ адзін прыклад разыгрывання беларускай народнай казкі «Зайкава хатка» (лісічка - аранжавы кружок, зайчык - белы, воўк - шэры, мядзведзь - карычневы, пеўнік - зялёны).Пасля такіх ўрокаў вучні пачатковых класаў змогуць самастойна расказаць казку, карыстаючыся “замяшчальнікамі”, а потым - і без іх. Разыграванне казак дазволіць лепш засвоіць іх змест, запомніць паслядоўнасць падзей, перадаць сваё стаўленне да ўчынкаў герояў.У залежнасці ад таго, наколькі вучань авалодаў мадэліраваннем, трэба змяняць паўнату разыгравання казкі [2,с.32].

Адзін з варыянтаў мадэліравання - гэта сімвалізацыя ці сімвалічная аналогія. Гэты варыянт заснаваны на паняцці «графічная аналогія» (уменне пазначыць якім-небудзь знакам рэальны вобраз ці некалькі вобразаў, вылучыўшы ў іх агульныя прыметы), з дапамогай якога вучняў трюба падвесці да прыёму «згортванне» - уменне вылучыць у вобразе самае галоўнае.

Чытаючы ці расказваючы казку, настаўнік прапануе вучням «запісаць» яе так, як «запісаў» бы яе старажытны чалавек, які не ведаў літары. Пачынаць трэба з незнаёмай казкі, інакш малюнкі будуць апярэджваць тэкст. Калі мадэлі казак гатовыя, настаўнік прапануе дзецям разгледзець малюнкі-запісы, указваючы на тое, што казка адна, а малюнкі-запісы розныя. Самае цікавае, што любую мадэль, акрамя яе аўтара, ніхто правільна прачытаць не можа. Вучні могуць "прачытаць" свае запісы і па гэтых жа мадэлях скласці новыя казкі: ці па сваім «запісе» ці па "запісе" таварыша.

Яшчэ адзін з варыянтаў мадэліравання – карткі, якія выкарыстоўваюцца ў пачатку работы з тэкстамі і выконваюцца ў сюжэтнай манеры (на кожнай картцы малюецца адна з дваццаці функцый казкі, якія вылучыў У.Я. Проп: ад'езд героя, барацьба і г.д.). У далейшым выкарыстоўваюцца карткі са схематычным малюнкам кожнай функцыі. Рыхтуючы карткі-апоры, настаўнік выбірае для пазначэння функцыі такі знак, які быў бы зразумелы вучням, ці разам з імі апісвае кожны малюнак.Знакі, прыдуманыя самімі вучнямі, арганізуюць запамінанне, і ўсведамленне іх працякае больш прадуктыўна.

Карткі можна выкарыстоўваюцца наступным чынам:

У далейшым варыянты работы з карткамі па прыдумванню казачных сюжэтаў могуць быць самымі разнастайнымі: складанне па чарзе, групамі, з канца, з сярэдзіны; выкарыстанне картак па парадку, праз адну, наўгад, па вызначанай колькасці; дзяленне казкі на сэнсавыя часткі (зачын, асноўная частка, канцоўка і г.д.); выбар галоўнага героя; мадыфікацыя знаёмай казкі за кошт абмежавання ці павелічэнні выкарыстоўваемых функцый.Сюжэт казкі павінен быць насычаны дзеяннямі, багаты дыялогамі.Вельмі важна навучыць дзяцей складанню казкі па прадметна-схематычнай мадэлі: напрыклад, паказаць прадмет ці малюначак, які павінен стаць адпраўной кропкай дзіцячай фантазіі.

На наступным этапе работы можна прапанаваць некалькі картак з ужо гатовым схематычным малюнкам герояў (людзі, жывёлы, казачныя персанажы, з'явы, чароўныя аб'екты).Вучням застаецца толькі зрабіць выбар і прыдумванне казкі пойдзе хутчэй. калі будзе засвоены спрошчаны варыянт працы са схемамі да казкі, вучні ўжо змогуць самастойна намаляваць схему да сваёй прыдуманай казачнай гісторыі і расказаць яе з апорай на мадэль. Мадэліраванне дае магчымасць змяніць сам падыход да пытання навучання і выхавання малодшых школьнікаў. Звычайна ў аснове школьных заняткаў ляжыць прынцып засваенне вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў, вызначаных праграмай. Гэта значыць, што кіраванне развіццём вучняў пры гэтым ажыццяўляецца ўскосным шляхам. Але многія псіхолагі даказалі магчымасць больш інтэнсіўнага развіцця малодшых школьнікаў пры авалоданні дзеяннямі замяшчэння і нагляднага мадэліравання.

Акрамя таго, у залежнасці ад мэт і задач, якія ставяцца на тым ці іншым уроку, можна выкарыстоўваць у працы чатыры каляровыя фішкі з літарнымі абазначэннямі:

На аснове вышэй пералічаных картак-схем, якія абазначаюць структурныя адзінкі казкі, малодшыя школьнікі даследуюць асаблівасці складання казак і авалодваюць тонкасцямі стварэння новых казачных канструкцый.

Мадэліраванне казак мае вельмі важнае значэнне для вучняў увогуле,і ў прыватнасці для вучняў малодшага школьнага узросту, таму што садзейнічае развіццю маўлення і чытацкіх здольнасцей вучняў пачатковых класаў.

Такім чынам, для падтрымання цікавасці дзяцей малодшага школьнага ўзросту на ўроках літаратурнага чытання пры рабоце над казкамі неабходна праводзіць іх мадэліраванне з улікам узросту і індывідуальных асаблівасцей вучняў. Акрамя таго, выкарыстанне мадэліравання эфектыўна ўплывае на развіццё ў малодшых школьнікаў памяці, уяўлення, лагічнага мыслення, а таксама развівае маўленне, творчую актыўнасць.

Спіс цытаваных крыніц:

  1. Валочка, М.Г.Методыка працы над тыпамі маўлення // Беларуская мова і літаратура. - 2004. - № 5. - С.23.

  2. Віслабокава, Н.С. Выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы // Беларуская мова і літаратура. - 2004. - № 5. - С.3.

  3. Комарова, Т.С. Дети в мире творчества: книга для педагогов школьных образовательных учреждений / Т.С. Комарова. – М.: Мнемозина, 1995. – 160 с.